Адбыўся традыцыйны круглы стол Клуба маладога выбаршчыка

16 марта 2015

Як стаць прадстаўніком улады, як працуе Нацыянальны сход і пра што мараць дэпутаты? Самыя разнастайныя пытанні абмяркоўваліся на традыцыйным круглым стале Клуба маладога выбаршчыка ў сталічнай гімназіі. Больш за сорак вучняў школ Фрунзенскага раёна, студэнтаў каледжаў, сярод якіх тыя, хто сёлета ўпершыню прыме ўдзел у галасаванні, павышалі сваю электаральную актыўнасць. На адкрыты дыялог прыйшлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Сталічныя школы і гімназіі ўжо некалькі гадоў паспяхова практыкуюць імітацыю галасавання, выбары кіраўніка ўстановы адукацыі і іншыя дзелавыя гульні.