Прафсаюз работнікаў аховы здароўя аказаў дапамогу Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы

3 апреля 2020
2 тысячы ахоўных медыцынскіх касцюмаў, антысептычныя сродкі для рук і  бескантактавыя тэрмометры перадаў прафсаюз работнікаў аховы здароўя Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы. Гэта не разавая акцыя, такую работу прадоўжаць. Яшчэ з сакавіка Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць узмоцнены кантроль за выкананнем гігіенічных нормаў на прадпрыемствах. Сумесна з наймальнікамі прапрацоўваюць пытанні па карэкціроўцы рэжыму працы, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей.

Вячаслаў Шыла, старшыня Беларускага прафсаюза  работнікаў аховы здароўя: "Інтэнсіўна працуюць нашы спецыялісты, але мы гаворым, што гэтая праца арганізаваная, суладная. Сёння нельга сказаць, што мы канцэнтруем асаблівыя сілы ў той ці іншай установе. Так, ёсць дакладны план перапрафілявання ўстаноў аховы здароўя. Так, адны ўстановы, якія працуюць больш інтэнсіўна, але гэта тыя ўстановы, якія і прызначаны  для гэтага".

На сённяшні дзень прафсаюз работнікаў аховы здароўя аказаў дапамогу бальніцам розных рэгіёнаў краіны  больш чым  на 170 тысяч рублёў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя