У сталіцы прайшоў міжнародны фестываль прыгажосці

9 ноября 2013

На гэтым тыдні будынак Футбольнага манежа ператварыўся ў сапраўдны салон прыгажосці. Пераканацца ў гэтым змаглі ўдзельнікі і наведвальнікі міжнароднага фестывалю прыгажосці, які праходзіў на гэтым тыдні ў рамках выставы Інтэрстыль 2013. Галоўным пунктам праграмы закрыцця фестывалю стаў майстар-клас па цырульніцкім майстэрстве ад абсалютнай чэмпіёнкі Еўропы Аляксандры Лазоўскай.