У сірыйскай правінцыі Усходняя Гута зноў сарвалі гуманітарную паўзу

1 марта 2018

Трэцюю за апошні час. Мірныя жыхары не могуць пакінуць тэрыторыю. Баевікі працягваюць абстрэльваць калідор, па якім павінны выходзіць людзі. Мясцовыя СМІ паведамляюць аб загінуўшых і параненых. Сітуацыя ў рэгіёне стала адной з галоўных тэм пасяджэння Савета Бяспекі ААН. Расія прапанавала прыняць заяву ў падтрымку спынення баявых дзеянняў у арабскай рэспубліцы. Але праект дакумента заблакіравалі ЗША.