На базе аздараўленчага лагера "Зубраня" прайшоў рэспубліканскі злёт піянерыі

14 ноября 2018

21 рэспубліканскі злёт піянерыі прайшоў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня". На бераг Нарачы з усёй Беларусі з'ехаліся 250 актывістаў. Усе ўдзельнікі абласных піянерскіх арганізацый да злёту рыхтаваліся падчас профільнай змены ў "Зубраняці". Таксама падчас форуму прайшлі выбары ў дзіцячую і дарослую палаты Цэнтральнага савета. Для дзяцей таксама падрыхтавалі лазернае шоу, выступленні дыджэяў і сустрэчы са знакамітымі беларусамі - Янінай Карольчык і Хеленай Мерааі.

Завяршылася мерапрыемства ўвечары, дзе хлопцы і дзяўчаты абмеркавалі новыя ідэі і праекты. Так, сёлета для піянераў стартуе праект "Сустрэчы на ўсе 100" і інтэрнэт-пляцоўка "Вотчына бай".