Праект Нашы распавядзе пра пенсіянера з гучным імем Казімір

4 октября 2013

У свае 65-ць з гарадской славутасці ён ператварыўся ў моднага дыджэя! Новая серыя праекта НАШЫ распавядзе пра пенсіянера з гучным імем Казімір. Ён не толькі знайшоў кампраміс з узростам, але абзавёўся прадзюсарам і нават устаў за дыджэйскі пульт.

Чаму яго эпатажны гардэроб стаў ахвярай зорнай кар'еры? І ці складзе сёлета Казімір канкурэнцыю Буранаўскім бабулям на Еўрабачанні? Усе адказы ў праекце НАШЫ. Глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.