Падрыхтоўку краіны да навагодніх свят абмеркавалі на вышэйшым узроўні

29 декабря 2016

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава распавяла аб гатоўнасці да святкавання Новага года ў сталіцы і рэгіёнах краіны. Сёння ў Палацы Незалежнасці гаварылі і пра дзяцей, "Нашых дзяцей". Акцыя з гэтай назвай за два дзясяткі гадоў стала ўсебеларускім марафонам добрых спраў. Па ўсёй краіне ідуць ранішнікі, на якіх прадстаўнікі ўлады і бізнесу віншуюць дзяцей са святамі. Паводле слоў Наталлі Качанавай, стаўка робіцца на тое, каб ні адно дзіця не засталося без увагі. Сёння ў Прэзідэнта гаварылі і пра бяспеку. Некалькімі днямі раней  Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавому блоку звярнуць асаблівую ўвагу на забеспячэнне спакою грамадзян  у перыяд навагодніх і калядных свят.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў перыяд навагодніх і калядных свят асаблівым клопатам і ўвагай варта акружыць і пажылых людзей, бо не ў кожнага з іх ёсць тыя, хто можа прыйсці і падарыць ім  увагу.