Праект "Справа жыцця" глядзіце сёння пасля "Панарамы"

4 апреля 2017

Адкрыццё, здольнае ўнесці карэкціроўкі і разбурыць стэрэатыпы ў сусветнай гістарычнай навуцы.

Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "Справа жыцця" распавядзе аб рабоце і навуковых працах археолагаў. Ім атрымалася не толькі пацвердзіць першае летапіснае згадванне Полацкай зямлі, але і даказаць, што ўжо ў IX стагоддзі была дзяржаўнасць на нашых землях. Полацк быў роўным Ноўгараду і Кіеву. Глядзіце праект сёння ўвечар пасля "Панарамы".