Больш як кілаграм псіхатропаў затрымалі аператыўнікі Мінскай вобласці

19 июля 2017

Больш як кілаграм псіхатропаў затрымалі аператыўнікі Мінскай вобласці падчас буйной антынаркатычнай аперацыі. Затрыманы шасцёра чалавек. Адзін з кур'ераў закупляў тавар у Расіі, прывозіў да нас і збываў дробным гандлярам. Каб выйсці на яго, праваахоўнікі распрацавалі дэталёвую аперацыю. У выніку наручнікі надзелі і на асноўнага прадаўца.

Сяргей Басько, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама:

"Галоўны кур'ер - жыхар горада Мінска. Да сваіх 34 гадоў ён ужо меў судзімасць. Але на шлях выпраўлення не стаў, некаторы час перабіваўся выпадковымі заробкамі. А потым знайшоў, як ён лічыў, больш высокааплатную працу. За паўгода прайшоў шлях ад дробнага закладчыка да аптавіка".

У аднасінах да кур'ера і чацвярых пакупнікоў узбудзілі крымінальныя справы. Ім пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.