Прадстаўнікі кітайскіх СМІ прыбылі ў Беларусь

2 мая 2017

Дэлегацыя з Паднябеснай прыляцела ў нашу краіну напярэдадні ў рамках прэс-тура, які прадоўжыцца да 7 мая. Сярод удзельнікаў мерапрыемства - прадстаўнікі парадку 40 выданняў, інфармагенцтваў, электронных і іншых СМІ. Для гасцей у нашай краіне падрыхтавалі насычаную праграму. У тым ліку экскурсіі да памятных месцаў Беларусі. Першае, што наведалі калегі з Кітая, - Курган Славы. Гасцей сустракалі хлебам і соллю. Пазней яны ўсклалі кветкі да мемарыяла.

Чжанк Кэ, журналіст (Кітай): "Я думаю, гэты помнік мае велізарнае гістарычнае значэнне. Я вельмі рады, што змог наведаць гэтае месца і ўбачыць мемарыял. Да таго, як я прыехаў у Беларусь, ведаў мала пра вашу краіну. І падчас гэтага прэс-тура я жадаю пазнаёміцца з Беларуссю і даведацца аб ёй як мага больш. Яшчэ мне падабаецца спорт, асабліва настольны тэніс, і, я думаю, вашы спартсмены паказваюць добры вынік".

У рамках прэс-тура прадстаўнікі кітайскіх СМІ наведаюць 21-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу "СМІ ў Беларусі". Яна пачнецца 3 мая і прадоўжыцца тры дні. Адзначым, Кітай з'яўляецца спецыяльным госцем форуму.