У Бангладэш выратавальным работам на завалах будынка, які абваліўся ў сераду, перашкодзіў пажар

29 апреля 2013

У агні загінула жанчына, 4 ратавальнікі шпіталізаваныя з апёкамі. Узгаранне пачалося, калі пажарнікі разрэзалі спецыяльнымі  інструментамі сталёвую арматуру. Полымя ў гэты момант яшчэ не патушана.

Пазней стала вядома, што пры спробе перасячы граніцу з Індыяй быў арыштаваны ўладальнік будынка фабрыкі. Ён дастаўлены ў сталіцу краіны. Паліцыя затрымала яшчэ 6 чалавек, якія маюць дачыненне да трагедыі. Паводле апошніх звестак, у спісе загінуўшых падчас абвальвання будынка лічацца амаль 370 чалавек.