Старшыня Белтэлерадыёкампаніі з рабочай паездкай наведаў Магілёў

14 мая 2014

У якасці старшыні грамадскага савета МУС Беларусі Генадзь Давыдзька праверыў стан матэрыяльна-тэхнічнай базы Магілёўскага вышэйшага каледжа міліцыі. На сустрэчы з курсантамі гаварылі пра тэлебачанне, сітуацыю ва Украіне, геапалітыку. Таксама Генадзь Давыдзька прыняў сёння ўдзел ва ўрачыстым узнагароджанні лепшых журналістаў вобласці.


Расказвае Уладзімір Сёмкін. У Магілёўскім вышэйшым каледжы міліцыі рыхтуюць не проста афіцэраў унутранай службы. Курсанты, а гэта не менш за 600 чалавек, атрымліваюць вышэйшую юрыдычную адукацыю. Паралельна з лекцыямі ідуць заняткі ў лазерным ціры, на паласе перашкод. Загружаная на 100% і трэнажорная зала. Такім чынам, створаны ўсе ўмовы для прафесійнага росту. У гэтым асабіста сёння пераканаўся Старшыня Белтэлерадыёкампаніі і кіраўнік грамадскага савета МУС Беларусі Генадзь Давыдзька.


Генадзь Давыдзька, старшыня Белтэлерадыёкампаніі: Людзі ў пагонах - гэта асобная каста, якая ведае жыццё не з самага лепшага боку. Яны гартуюцца з першага навучальнага дня на зло, з якім ім трэба будзе змагацца.


Прадставіць свае праекты на рэспубліканскім тэлебачанні - першае пытанне, адрасаванае Генадзю Давыдзьку. Курсанты паказалі сваю навучальную студыю, дзе яны самі рыхтуюць матэрыялы для магілёўскага эфіру. Крэатыўнасць і якасць гэтых сацыяльных ролікаў, а таксама серыялаў аб міліцэйскіх буднях пацвярджаюць міжнародныя дыпломы. Зрэшты, гаварылі ў гэтых сценах не столькі аб атрыманых узнагародах, колькі аб магчымым супрацоўніцтве.


Сяргей Венядзіктаў, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага вышэйшага каледжа міліцыі: Мы чакалі чагосьці строгага, афіцыйнага, а атрымалі цёплую размову і магчымасць задаць пытанні.


Як старшыня грамадскага савета МУС Генадзь Давыдзька ўважліва азнаёміўся з жыццём каледжа і даў навучальнай установе самую высокую адзнаку.


Ужо ў верасні гэтага года Магілёўскі вышэйшы каледж міліцыі зменіць статус на больш высокі. Ён будзе інстытутам. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі


І сёння Генадзь Давыдзька прыняў удзел ва ўрачыстым ушанаванні лепшых журналістаў Магілёўскай вобласці. Як адзначыў Старшыня Белтэлерадыёкампаніі, роля рэгіянальных СМІ ў грамадска-палітычным жыцці краіны пераацаніць немагчыма. А мясцовыя журналісты - годныя канкурэнты сталічнай прэсы.