У галоўнай спартыўнай ВНУ краіны 80-гадовы юбілей

27 октября 2017

Сёння лепшых выкладчыкаў і прафесараў адзначылі граматамі і падзякамі. Універсітэт фізічнай культуры даў старт спартыўнай кар'еры многіх студэнтаў - 137 выпускнікоў сталі пераможцамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў. Тут атрымлівалі адукацыю і многія легендарныя трэнеры. Вопыт ВНУ задзейнічаюць і падчас правядзення ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Адукацыю ў спартыўнай ВНУ атрымліваюць амаль 5 тысяч студэнтаў, у тым ліку з-за мяжы.