Урад устанавіў новыя правілы правядзення капрамонту ў шматпавярхоўках

4 февраля 2019

Уласнікі кватэр зараз змогуць самі выбраць, якія віды работ ім неабходныя пры капрамонце дома, і адразу вырашыць пытанне з яго ўцяпленнем, у тым ліку за кошт бюджэту. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў кіраўнік профільнага ведамства. Урад устанавіў новыя правілы правядзення капрамонту ў шматпавярхоўках. У першую чаргу ў пераліку паслуг тыя работы, якія жыхары не могуць праводзіць самі. Сёлета ў краіне плануюць адрамантаваць больш за 3 млн квадратных метраў. А ў 2020, паводле слоў Аляксандра Церахава, у Беларусі заменяць усе старыя ліфты.

Акрамя таго, адзначыў міністр, сістэму ЖКГ сёння перарабляюць на новы лад, разгортваюць тварам да спажыўца паслуг. Да прыкладу, беларусы, якім ЖКП будуць аказаныя няякасна, плаціць за іх могуць менш. Адпаведны дакумент праходзіць апошнія ўзгадненні. А ў службе 115 неўзабаве можна будзе выклікаць майстра к пэўнаму часу.