Лепшыя дзіцячыя калектывы арганізавалі танцавальны марафон у сталіцы

12 февраля 2020
Танцавальны чэлендж на патрыятычную тэму - ад мінскіх школьнікаў. У сталічным Палацы дзяцей і моладзі ў гэтыя хвіліны праходзіць гарадскі конкурс танцавальнага майстэрства. Удзел прымаюць творчыя каманды школьнікаў, якія перамаглі ў раённым адборы. Усяго 18 калектываў прадстаўляюць кампазіцыі прафесійнаму журы. Галоўная ўмова - тэматыка малой радзімы і 75-годдзе Вялікай Перамогі.

Перамогу ў гарадскім танцавальным конкурсе атрымаюць два калектывы ў розных узроставых катэгорыях. Узнагароды уручаць 24 лютага на сцэне Палаца дзяцей і моладзі.