Дапамогі ў Беларусі будуць выдавацца па-новаму

10 июля 2013

Паўнамоцтвы камісій, якія размяркоўваюць дзяржпадтрымку сем'ям з дзецьмі, значна пашыраны. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацабароны.


Зразумець, на якую дапамогу Вы маеце права, якія дакументы патрэбныя і куды іх падаваць, зараз даведацца можа кожны. Новае палажэнне з'явілася ў прававых інфармацыйных сістэмах і на Нацыянальным прававым сайце.