Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Віктара Шэймана

13 марта 2018

Эканамічныя кантракты на 58 мільёнаў долараў - вынік паездкі кіраўніка спраў Прэзідэнта ў Зімбабвэ. Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Віктара Шэймана. Размова аб перспектывах супрацоўніцтва нашай краіны з дзяржавамі Афрыканскага кантынента. У Зімбабвэ Віктар Шэйман правёў канструктыўныя перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны, а таксама першым віцэ-прэзідэнтам і шэрагам кіраўнікоў міністэрстваў і банкаў. Дасягнуты дамоўленасці па пастаўках беларускіх трактароў і тэхнікі для лясной гаспадаркі. Размова ішла і наконт стварэння зборачных вытворчасцяў нашай тэхнікі. Зімбабвэ зацікаўлена і ў закупцы беларускіх угнаенняў, у развіцці супрацоўніцтва ў АПК, у галіне транспарту, жыллёвым, прамысловым і дарожным будаўніцтве. Беларускія спецыялісты могуць быць задзейнічаны і ў геолагаразведцы, здабычы нафты і газу ў гэтай багатай рэсурсамі краіне.