Амаль паўстагоддзя без капітальнага рамонту

28 октября 2016

У Магілёве на вачах жыхароў развальваецца шматпавярхоўка. У адказ на шматлікія просьбы выратаваць дом - з боку мясцовага ЖЭУ гучаць толькі абяцанні. Выезды на латанне дзірак - разавыя. Ды і на фасадзе праз нейкі час ізноў з'яўляюцца расколіны. Жыхары кватэр сталі скардзіцца на здароўе і ў вышэйстаячыя камунальныя інстанцыі. Пакуль гэта ні да чаго не прывяло. Разбіраўся ў сітуацыі Андрэй Ястрабаў (відэа).