На Кубе сёння назавуць імя новага кіраўніка дзяржавы

18 апреля 2018

Лідара краіны абяруць дэпутаты парламента. Па выніках галасавання будуць прызначаныя 30 членаў Дзяржсавета на чале са старшынёй. Ён, паводле канстытуцыі, з'яўляецца кіраўніком урада і дзяржавы. Зараз на гэтай пасадзе Рауль Кастра, брат Фідэля Кастры, лідара кубінскай рэвалюцыі. Большасць назіральнікаў сходзяцца на думцы, што на змену той эпосе прыйдзе тэхнакрат Мігель Дыяс-Канель.