"Полымя міру" працягвае падарожжа па Брэсцкай вобласці. Огонь прыбыў у Мікашэвічы

16 мая 2019

Ледзь больш як месяц да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў. І "Полымя міру" працягвае свой шлях па Брэсцкай вобласці.

Агонь прыбыў у Мікашэвічы. Там сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў упершыню правезлі на БелАЗе і пранеслі па кар'ерах прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы граніту. Круг пашаны зрабілі Сяргей Літвіцкі - намеснік генеральнага дырэктара "Граніт" і журналістка газеты "Зорка"  Дар'я Лабажэвіч. 

Нагадаем, сёння з раніцы  "Полымя міру" запальвалі і ў Пінскім раёне. Агонь на світанні сустракалі ў вёсцы Качановічы. Маршрут праходзіў праз раку Піна.