Работа сталічнай падземкі зменіцца на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў

18 июня 2019

Для зручнасці мінчан і гасцей сталіцы паменшаны інтэрвал руху цягнікоў, а час працы  падоўжаны 19, 21, 29 і 30 чэрвеня - у дні адкрыцця і закрыцця спартыўнага форуму, а таксама  рэпетыцый цырымоній. Так, у ноч з 19 на 20 чэрвеня метро будзе працаваць да 3 гадзін 10 хвілін. А ў ноч з 21 на 22 і з 30 чэрвеня на 1 ліпеня - да 4:30 раніцы. А ў ноч з 29 па 30 метро закрыецца ў 2 гадзіны 30 хвілін ночы. Падрабязная інфармацыя - на сайце метрапалітэна.