Амаль паўсотні рыбакоў выратавалі на Заслаўскім вадасховішчы

18 марта 2016
Людзі апынуліся адрэзанымі ад берага з-за трэшчын на лёдзе, трое з іх наогул праваліліся пад глыбу. Ратавальнікі і работнікі Асвода аператыўна даставілі рыбакоў на бераг з дапамогай спецыяльнага абсталявання. На шчасце, абышлося без ахвяр. Супрацоўнікі МНС чарговы раз папярэджваюць: "Выхад на лёд зараз строга забаронены!"