На чэмпіянаце свету па футболе ў барацьбу ўступаюць каманды з груп С і D

16 июня 2018

Самы дзейсны матч па выніках двух дзён чэмпіянату свету - у выкананні іспанцаў і партугальцаў. Напярэдадні гэтыя зборныя разышліся мірам - 3:3. Каманда Партугаліі двойчы ў матчы выходзіла наперад, але ў другім тайме гэта атрымалася зрабіць ужо іспанцам. А за дзве хвіліны да заканчэння асноўнага часу матча сваё слова зноў сказаў Крыштыяну Раналду, які аднавіў раўнавагу ў ліку, забіўшы свой трэці гол. Адзначым, Раналду пасля хет-трыка ўзначальвае спіс бамбардзіраў, а каманды, паказаўшы відовішчны і дзейсны футбол, зарабляюць па адным бале ў сваю скарбонку.

А сёння на чэмпіянаце свету ў барацьбу ўступаюць каманды з груп C і D. У Казані віцэ-чэмпіёны Еўропы французы сустрэнуцца з аўстралійцамі. Прамая трансляцыя другога матча гэтага квартэта паміж зборнымі Перу і Даніі пачнецца на "Беларусь 5" у 18:50. У групе D фіналісты леташняга чэмпіянату свету аргенцінцы згуляюць супраць дэбютантаў мундыялю ісландцаў. У яшчэ адной сустрэчы дня харваты сустрэнуцца з нігерыйцамі.