Паводле заявы МУС, надзвычайных сітуацый і здарэнняў у свята не адбылося

4 июля 2017

У народных гуляннях, прымеркаваных да Дня Незалежнасці, прынялі ўдзел больш як мільён чалавек па ўсёй краіне. Паводле заявы МУС, сур'ёзных здарэнняў і злачынстваў не адбылося.

Усяго ж 3 ліпеня ў Беларусі правялі звыш 500 мерапрыемстваў. 130 пунктаў пропуску змаглі гарантаваць высокую ступень грамадскай бяспекі. Парадак па выніках канстатуюць у ДАІ, МНС і Міністэрстве здароўя.

Дзмітрый Кур’ян, начальнік упраўлення аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Беларусі: "У цэлым дзякуючы прынятым мерам з боку органаў унутраных спраў і іншых зацікаўленых, ніякіх надзвычайных сітуацый і здарэнняў падчас правядзення святочных мерапрыемстваў дапушчана не было. У цэлым становішча па рэспубліцы заставалася спакойным і пад кантролем органаў унутраных спраў".

Нягледзячы на даволі добрую агульную карціну, ДАІ адзначае некаторае пагаршэнне сітуацыі. У выхадныя дні, у тым ліку і 3 ліпеня, было затрымана 300 нецвярозых вадзіцеляў. Гэта ў паўтара раза больш за звычайныя дні.