Выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Заводскага раёна атрымалі падарункі

4 сентября 2017

Дабрачынныя акцыі да новага навучальнага года працягваюцца. Віншаванні сёння атрымалі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Заводскага раёна Мінска. Дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, атрымалі энцыклапедыі, рукзакі і спартыўны інвентар. Падарункі школьнікам уручылі прадстаўнікі парламента і грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Яны азнаёміліся з дзейнасцю цэнтра і сталі ўдзельнікамі тэатралізаванага паказу.

У цэнтры Заводскага раёна сталіцы выхоўваюцца больш за 20 дзяцей рознага ўзросту. Такія адукацыйныя ўстановы працуюць ва ўсіх раёнах сталіцы.