Па галоўных вуліцах сталіцы пройдзе навагодні парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

23 декабря 2017

Больш чым 8 соцень казачных персанажаў і сапраўдная музычная феерыя - сёння бліжэй да вечара па галоўных вуліцах сталіцы пройдзе ўжо традыцыйны навагодні парад Дзядоў Марозаў і Снягурак. На некаторы час рух у цэнтры горада будзе перакрыты. Маляўнічае шэсце завершыцца танцавальным флешмобам. Святочны парад Дзядоў Марозаў пройдзе і ў Слуцку.

А рэзідэнцыя галоўнага навагодняга чараўніка сёння адкрыецца ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна". Для ўсіх гасцей будуць арганізаваныя забавы на свежым паветры. Па традыцыі, Дзед Мароз прадоўжыць збіраць пажаданні на будучы год у "капсулу жаданняў", схаваную пад навагодняй ёлкай. Дзверы рэзідэнцыі будуць адчыненыя да 7 студзеня.