Шоу Lord of the dance вярнулася ў Мінск з новай праграмай

19 марта 2015

Ірландская легенда - шоу Lord of the dance - вярнулася ў Мінск з новай праграмай. Прадзюсар і пастаноўшчык шоу, самы дарагі танцор у свеце Майкл Флэтлі сёння пакажа свой новы харэаграфічны шэдэўр - пастаноўку "Небяспечныя гульні". Напярэдадні ў Мінск на 5 трэйлерах даставілі найскладанейшыя візуальныя тэхналогіі, 3Д-экраны і сотні касцюмаў. У духу старажытнай Ірландыі пад акампанемент народнай кельцкай музыкі 40 прафесійных танцораў віртуозна выб'юць ірландскі стэп.

Імя Майкла Флэтлі двойчы занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса як самага хуткага танцора чачоткі ў свеце. Прэм'ера яго новага шоу "Небяспечныя гульні" прайшла ў верасні мінулага года ў Лондане. А ўжо з лютага 2015 г. трупа адправілася ў вялікі сусветны тур па 15 краінах.