Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі праходзіць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам

3 марта 2014
Аб гэтым сёння паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Пры Цэнтрвыбаркаме створаны Савет па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем СМІ. Яго ўмяшанне спатрэбіцца, калі ў ЦВК паступіць інфармацыя аб канфліктах паміж кандыдатамі ў дэпутаты і СМІ. Пакуль Цэнтрвыбаркам такой інфармацыі не мае.

Агітацыйная кампанія працягваецца. Да 8 сакавіка будуць гатовы агульныя плакаты з біяграфічнымі звесткамі кандыдатаў і інфармацыйныя матэрыялы для выбаршчыкаў. Паводле абноўленага выбарчага заканадаўства, гэтыя агітацыйныя выдаткі бяруць на сябе мясцовыя тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі. Усяго на мясцовых выбарах у Беларусі зарэгістравана больш чым 22 тысячы кандыдатаў у дэпутаты. Перадвыбарная агітацыя прадоўжыцца па 22 сакавіка ўключна. Выбары ж прызначаныя на 23 чысло.