Першы інтэрактыўны гарадок для вывучэння правіл дарожнага руху

17 октября 2017

Імправізаваны прыпыначны пункт, пляцоўка для маленькіх веласіпедыстаў і пешаходны пераход у 3D. Першы інтэрактыўны гарадок для вывучэння правіл дарожнага руху з'явіўся ў сталічнай школе.

У гульнявой форме вучні вывучаюць дарожныя знакі і разметку, а таксама мадэлююць свой маршрут ад школы да дома. Аляксандра Кавеліч наведала 3D-горад.

Інспектар-рэгуліроўшчык, дарожкі для маленькіх веласіпедыстаў і нават імправізаваны прыпыначны пункт. Калідор гэтай сталічнай школы ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную пляцоўку. Тут з'явіўся першы 3D-гарадок для вывучэння правіл дарожнага руху.

Цяпер пазнавальныя не толькі ўрокі, але і перапынкі. У гульнявой форме незалежна ад пары года малодшыя школьнікі вывучаюць дарожныя знакі, разметку і сігналы ўдзельнікаў дарожнага руху. Дзякуючы аптычнай ілюзіі ўсе малюнкі літаральна ажываюць.

А на такім прыпыначным пункце можна не толькі адпачыць пасля заняткаў, але і яшчэ раз паўтарыць, як бяспечна карыстацца грамадскім транспартам.

Мадэллю для такога адукацыйнага горада стала рэальнае наваколле.

Напрыклад, вось гэтая частка 3D-горада цалкам паўтарае пляцоўку ля школы. Тут вучні пад пільным наглядам настаўнікаў могуць змадэляваць свой маршрут з улікам усіх правілаў дарожнага руху. І такім чынам зрабіць рэальны шлях да дома максімальна бяспечным.

Такія пазнавальныя 3D-пляцоўкі з'явяцца і ў іншых сталічных школах. Акрамя таго, ля навучальных устаноў усталёўваюць спецыяльныя агароджы, інфармацыйныя таблічкі і знакі. Як вынік – колькасць ДТЗ па віне дзяцей з кожным годам зніжаецца. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя