Закуліссе і першыя інтэрв'ю трыумфатара дзіцячага Еўрабачання - у рэпартажы Іны Пілевіч

16 ноября 2014

Фінальнае шоу дзіцячага Еўрабачання: інтрыга вырашылася. Хто стаў першым?Закуліссе і першыя інтэрв'ю трыумфатара - у рэпартажы Іны Пілевіч.


Рэпарцёрскі мікрафон, раяль і камп'ютар - гэтага здавалася дастаткова, каб наладзіць студыю гуказапісу ў холе атэля. Усю раніцу перад дзіцячым Еўрабачаннем Надзея Місякова і яе настаўнік Юзары працавалі над англамоўнай кавер-версіяй песні Сокал.


Юзары, cпявак, кампазітар: Такое маленькае прома, кавер-варыянт, які з'явіўся імгненна. Гэтая версія больш акустычная, больш камерная, блізкая аўдыторыі.


Беларускі Сокал сустрэў мальтыйскага. На ўдачу балет падарыў Надзеі статуэтку галоўнага героя яе песні, якую набылі тут. Аказалася, на востраве вельмі паважліва ставяцца да птушкі.


У дзень конкурсу ніякіх рэпетыцый, толькі прамы эфір. У чаканні выхаду на сцэну ўдзельнікі наведвалі грымёркі адно аднаго і дарылі свае проманаборы.


Сёлета грын рум на дзіцячым Еўрабачанні наладзілі не ў асобным пакоі, а тут, прама перад сцэнай, у першым радзе. Пасля выступлення сюды павінны спусціцца канкурсанты і сачыць за шоу.


А вось такі жывапісны від адкрываецца з каментатарскіх кабінак. Яны ўзвышаюцца над глядзельнай залай. Асвятляць дзіцячае Еўрабачанне на Мальту прыляцелі прадстаўнікі 75 сродкаў масавай інфармацыі.


Дзіцячае Еўрабачанне трансліравалася з ангара суднабудаўнічага завода. Прамысловы будынак ў мальтыйскім горадзе Марса пераабсталявалі ў залу на 4,5 тысяч крэслаў. Галоўнай песняй шоу стала кампазіцыя Together, што значыць Разам, якую выканалі прадстаўнікі 16 краін.


Уладзіслаў Якаўлеў, выканаўчы дырэктар дзіцячага конкурса песні Еўрабачанне-2014: Наша асноўная аўдыторыя - гэта тынэйджары, таму ўсе элементы шоу, сам яго фармат будзе прысвечаны ім, напрыклад, паштоўкі, якія прадстаўляюць удзельнікаў.


Наш Сокал узляцеў над Еўропай пад нумарам адзін. Надзея Місякова адкрыла конкурс беларускамоўнай песняй. Амаль кожная з краін-удзельніц падчас галасавання адрасавала нашай выканаўцы балы.


Канкурсанты бралі высокія ноты, выконвалі як лірычныя балады, так і танцавальныя кампазіцыі. Па выніках галасавання - Беларусь на 7 пазіцыі. А першае месца - у адзінага хлопчыка на конкурсе - італьянца Вінчэнца Канціела.


Вінчэнца Канціела, пераможца дзіцячага конкурса песні Еўрабачанне-2014 (Італія): Я вельмы шчаслівы, што стаў першым, меня перапаўняюць эмоцыі.


Дарэчы, узнагароды-статуэткі атрымаў не толькі трыумфатар, але і ўладальнікі 2 і 3 месцаў - Балгарыя і Арменія.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя