Фільм "Людзі з чорнымі думамі" - аб здрадніках пад бела-чырвона-белымі сцягамі актуальны зараз больш, чым пяцьдзесят гадоў таму

23 января 2021
Ці разумеюць тыя беларусы, якія выходзілі на вуліцы, каб стаць сакральнай ахвярай дзеля нечых палітычных амбіцый? І зараз аб цыклічнасці гісторыі. Дзеля сваёй кар'еры ўжо прыносілі ў ахвяру наш народ. 
Дакументальны фільм "Людзі з чорнымі думамі" - аб здрадніках пад бела-чырвона-белымі сцягамі быў выпушчаны ў 1962 годзе, але актуальны зараз нават больш, чым пяцьдзесят гадоў таму. Стужка-хроніка пра цёмную старонку беларускай гісторыі - калабарацыянізм, зверствы паслухмяных лакеяў фашысцкага рэжыму ў гады Вялікай Айчыннай. Стваральнікі фільма сфакусавалі ўвагу на асобах - здраднікі Абрамчык, Астроўскі, Станкевіч дзеля ўласных палітычных амбіцый прыносілі ў ахвяру беларускі народ. Аб фільме і рэакцыі на яго пакалення 21 стагоддзя - у наступным сюжэце.
Старонкі гісторыі, якія гартаць складаней за ўсё. Яны не аб героях і подзвігах, а аб здрадніках, якія прадалі сваю Радзіму за ўзнагароды з рук, пабарваваных крывёй нашага народа. 

Расказвае Кацярына Ціхамірава (відэа).