Першы дзень датэрміновага галасавання

12 ноября 2019
Па ўсёй краіне і за яе межамі адкрыліся больш за пяць з паловай тысяч выбарчых участкаў. Напрыклад, у Віцебскай школе № 40 адначасова працуюць адразу чатыры ўчасткі для галасавання. У ліку выбаршчыкаў - шмат маладых сем'яў. 

На датэрміновым галасаванні прысутнічаюць назіральнікі ад розных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і працоўных калектываў. А таксама міжнародныя назіральнікі. Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў каля 860 чалавек. Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах - 17 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019