У Беларусі зацверджана канцэпцыя жыллёвай палітыкі на тры гады

10 апреля 2013

Жыллё для льготнікаў будуць будаваць па дзяржзаказу, чаргавікі атрымаюць  права выбраць  ужо гатовую кватэру. Таксама вызначаюцца ўмовы для забудоўшчыкаў - гэта жорсткія  тэрміны і нязменны кошт квадратнага метра. Стаўку зробяць і на развіццё арэндных дамоў, толькі сёлета ў краіне пабудуюць 220 тысяч квадратных метраў такога жылля. Сёння ў спісе тых, хто мае патрэбу ў жыллі,  - 814 тысяч сем'яў. 


Яшчэ адзін кірунак - індывідуальнае будаўніцтва. Згодна з планамі,   катэджныя пасёлкі павінны расці паблізу  буйных гарадоў. Усю інфраструктуру прафінансуе дзяржава - пад'язная дарога, вадаправод і сеткі электраперадачы. Дом можна будзе за тры гады пабудаваць самім, або набыць у крэдыт гатовы катэдж з арыгінальным архітэктурным рашэннем. Развіццё атрымае і іпатэка, да канца года ў краіне павінна пачаць працаваць нацыянальнае іпатэчнае агенцтва.