Рубрыка "Праменад"

9 июня 2017

Міжнародны фестываль "Балетнае лета" трэці раз пройдзе на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Адкрыецца з прэм'еры балета "Каханне і смерць". А ля ратушы можна будзе акунуцца ў атмасферу імправізацыі і гармоніі - пачынаюцца «Джазавыя вечары». Аматары фотамастацтва могуць наведаць выставу пад адкрытым небам, якую прапануе гістарычны музей. Больш падрабязна - у рубрыцы "Праменад" з Ларысай Гулякевіч.

Не ведаю, як каляндарнае, а «Балетнае лета» прыходзіць у Вялікі тэатр Беларусі, які прапануе чэрвеньскімі вечарамі атрымліваць асалоду ад любімых класічных твораў і сучасных пастановак.

У гэтую нядзелю 11 чэрвеня а 17-й гадзіне аркестр Беларускага Вялікага будзе сустракаць гасцей “Балетанага лета ў Вялікім” каля тэатра чароўнай музыкай Штраўса. А праз гадзіну на сцэне – балет Пятра Чайкоўскага “Лебядзінае возера”. Галоўныя партыі выконваюць артысты Нацыянальнага тэатра оперы і балета Украіны Анастасія Шаўчэнка і Станіслаў Альшанскі. Спектаклі і гала-канцэрты чацвёртага “Балетнага лета” пройдуць з 11 па 18 чэрвеня. Сярод запрошаных удзельнікаў - тэатр «Астана Балет».

“Скарына - асветнік-гуманіст”. Фотавыстава размясцілася ва ўнутраным дворыку гістарычнага музея і прысвячаецца 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Гэта не навуковы аналіз спадчыны Скарыны, але своеасаблівая мастацкая прэзентацыя юбілейнай тэмы сродкамі сучаснай фатаграфіі. “Стары новы двор” гістарычнага музея штогод рэалізуе культурна-асветніцкія праграмы. Фондавыя матэрыялы музея дапоўнены фотавыявамі гравюр з “Кнігі Царстваў”, “Кнігі Ісуса Сірахава” і іншых, якія прапанаваныя для паказу Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Кожную суботу чэрвеня ля мінскай ратушы пройдуць канцэрты пятага сезона «Джазавыя вечары». Музыканты з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса і Беларусі. Пачатак заўсёды а восьмай гадзіне вечара.

В программе сёлетніх «Джазавых вечароў» - інструментальныя выступленні розных стыляў і напрамкаў: класічны і этна-джаз, свінг, фьюжн, джаз-фанк, джаз-соўл, мадэрн-джаз, мэйнстрым, рытм-энд-блюз, кантэмпарары і іншыя. 10 чэрвеня, у гэтую суботу, сярод гасцей-выканаўцаў - Скот Хендарсан - адзін з лепшых фьюжн-гітарыстаў сучаснасці. Ён наведае нашу краіну ў межах свайго еўрапейскага турнэ разам з джазавым дуэтам з Францыі. Дарэчы тут, на плошчы Свабоды, заўтра Дзень нацыянальных культур адзначае Расія.

А ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка адкрылася выстава, прысвечаная Уладзіславу Галубку, першаму народнаму артысту БССР. Нясумных выхадных.