Памяць і праўда аб вайне захоўваецца ў вялікай спадчыне беларускіх мастакоў

11 мая 2018

Памяць і праўда аб вайне захоўваецца не толькі ў дакументальных кінахроніках, але і ў вялікай спадчыне беларускіх мастакоў, якія змаглі ўвекавечыць і перадаць нашчадкам стварэнні самых розных напрамкаў і стыляў, але адназначна напоўненыя павагай і ісцінай аб трагедыі і гераічнасці нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Непадобныя ў сюжэтным шэрагу, патэтычныя і камерныя палотны розных пакаленняў нашых майстроў, многія з якіх - удзельнікі, відавочцы, дзеці вайны. У кожнай карціне свая асабістая гісторыя і свая непаўторнасць, але ёсць работ

ы, якія больш, чым асабістае, у якіх мастак здолеў адчуць і перадаць агульныя ўсенародныя перажыванні і пачуцці. Вызваленне Беларусі, пасляваенны Мінск - у галоўным музеі краіны захоўваюцца два шэдэўры, па якіх можна чытаць тыя кантрасныя пачуцці, што перажывалі людзі, якія сустракалі Перамогу – радасць і горыч, шчасце і боль.

Рэпартаж Наталлі Бардзілоўскай.

У цэнтры беларускай залы Нацыянальнага музея - мастацкі брэнд вызвалення Беларусі, вядомы далёка за яе межамі. Аўтар Валянцін Волкаў асабіста бачыў і перажываў дні абароны сталіцы. Уваход у горад чырвонаармейцаў адлюстраваў у нататках-лістах і на палатне. Карціна 3 на 5 метраў – гімн радасці і святу. Мора кветак, небагата, але прыбраныя людзі, усмешлівыя твары.

"Мінск. 3 ліпеня 1944 года" мастак пісаў у 50-ых і... на млыне! Горад выдзеліў Волкаву малюсенькі па-сённяшніх мерках пакой на скрыжаванні вуліц Усходняй і Някрасава. Шэдэўр-гігант быў напісаны ў непрыстасаванай каморцы.

Першым беларускую оду Перамозе ўбачыў усесаюзны глядач – карціну паказалі ў 1955-ым падчас Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Рэзананс пайшоў адразу ж. Пасля вяртання ў Мінск карціну чакалі ў Доме ўрада, але Аладава - дырэктар Дзяржаўнай карціннай галерэі (сёння гэта Нацыянальны мастацкі) - забрала палатно ў музей і адразу ж адвяла яму цэнтральнае ганаровае месца.

Крыху саступае па памерах (усяго 1,5 на 4 метры), але па настроі супрацьлеглы. Яшчэ адзін аповед пра вызвалены Мінск. Маю Данцыгу было чатырнаццаць, калі з эвакуацыі з сям'ёй вярнуўся ў родны горад. Уражаннямі ад некалі квітнеючай Радзімы мастак падзяліўся... праз 30 гадоў ужо сталым, з маскоўскай школай, жывапісцам. Манументальнасць, узятая ад іспанца Саро, і праўдзівасць, прадыктаваная суровым стылем пакалення шасцідзясятнікаў. Работу як прарыў адразу ж пасля прэзентацыі ў сярэдзіне 70-ых таксама забралі ў музей.

"Мінск. Вясна 1944-га" - гэтае палатно Мая Данцыгаў свой час пабіла рэкорд цэнавага эквіваленту. Стандартным максімумам, за які дзяржава набывала мастацкія творы з 70-ых па 90-ыя, была сума дзве з паловай тысячы рублёў. Карціну ж з адлюстраваннем вызваленага Мінска Мая Вульфавіча ацанілі ў чатыры тысячы. Між іншым, прыкладна столькі ж у тыя часы каштавалі некаторыя творы Рэпіна.

Цікава, але і першае, і другое патэтычныя палотны (быў перыяд) зусім не выстаўляліся, захоўваліся ў фондах. Сімвалічна, што два гэтыя погляды на вялікую дату сустрэліся ў новым часе.