У Гомелі пачынаецца суд над 17-гадовым хлопцам, якога падазраюць у расправе над педагогам

11 апреля 2017

У Гомелі сёння пачнецца суд над 17-гадовым хлопцам, якога падазраюць у крывавай расправе над педагогам летась. Бок абвінавачання прытрымваецца версіі забойства з асобай жорсткасцю з карыслівых меркаванняў. Нагадаем, трагедыя адбылася ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна. Цела 43-гадовай жанчыны Таццяны Дудкінай знайшлі ў двары ўласнага дома. Эксперты налічылі больш як 25 нажавых раненняў. Падрабязнасці судовага працэсу - у нашых выпусках навін.