Хелена Мерааі вярнулася ў Мінск

28 ноября 2017

Паўгадзіны таму наша ўдзельніца на дзіцячым "Еўрабачанні" Хелена Мерааі і ўся беларуская дэлегацыя вярнуліся ў Мінск. У Нацыянальным аэрапорце юную артыстку сустрэлі шматлікія журналісты і прыхільнікі. Нагадаем, фінал галоўнага музычнага шоу сезона адбыўся ў нядзелю ў Тбілісі. Беларуска Хелена Мерааі выступала пад пятым нумарам і апынулася на пятай пазіцыі. Перамагла расіянка Паліна Багусевіч. Але незалежна ад вынікаў Беларусь прыме наступнае дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску.