Адмовіцца ад зброі

26 сентября 2013
Аперацыя Арсенал стартуе 30 верасня. Мэта - знізіць колькасць злачынстваў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў.

Зараз ідзе падрыхтоўчы этап аперацыі. Але ж здаць зброю прымусова прыйдзецца тым, хто зарэкамендаваў сябе не з лепшага боку. Дарэчы, закране гэта і тых, хто трапіў пад адміністрацыйны або крымінальны артыкул. Зрэшты, аперацыя Арсенал праходзіць двойчы на год. І хоць здаць зброю можна не толькі ў гэты час, падчас кампаніі ахвочых раззброіцца знаходзіцца больш.

Дзмітрый Чырко, інспектар па дазвольнай рабоце Фрунзенскага РУУС г. Мінска: Гэтыя мерапрыемствы ў першую чаргу накіраваныя на добраахвотую здачу агнястрэльнай зброі насельніцтвам. Звяртаем увагу, што добраахвотная здача зброі вызваляе ад адказнасц. Чалавек не прыцягваецца ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай.

Нагадаем, за нелегальнае захоўванне зброі можа пагражаць да 12 гадоў турмы.