На карціне Вінсента Ван Гога выявілі засохлага коніка

9 ноября 2017

Самы рэалістычны з усіх краявідаў. Мастацтвазнаўцы выявілі на карціне Вінсента Ван Гога "Аліўкавыя дрэвы" засохлага коніка. На думку спецыялістаў, насякомае патрапіла на палатно мастака, калі ён працаваў на свежым паветры. 128-гадовыя фрагменты насякомага на працы Ван Гога пакрытыя зялёнай і карычневай фарбамі. Знакаміты нідэрландскі майстар пакончыў з сабою ў 1890, праз год пасля заканчэння працы над "Аліўкавымі дрэвамі".