Адпачынак школьнікаў працягваецца

23 июля 2014

Спартыўныя спаборніцтвы, творчыя гурткі і музычныя выступленні. Сёння дзіцячыя аздараўленчыя лагеры правялі фестываль Мы разам!. Пляцоўкай для творчасці стаў загарадны лагер у Валожынскім раёне. За званне лепшай спаборнічалі шэсць каманд. Зарад бадзёрасці на лета атрымала і Юлія Токар.


Мінчанін Леанід Палянскі для сваіх унукаў не шкадуе ні сіл, ні фантазіі. Каб маленькім хлапчукам было дзе бавіць час, дзядуля каля дома на дзіцячай пляцоўцы ўсталяваў арэлі. Аздобіў па-аўтарску, напісаў імя старэйшага ўнука.


Паступова на драўляным сядзенні аўтографы пакінулі ўсе дзеці з двара. 50 імёнаў упрыгожваюць вясёлкавыя арэлі.


Вынаходку дзядзькі Лёні (менавіта так называюць майстра суседзі) ацанілі не толькі дзеці, а і дарослыя. Алена Страпцанэ з Юрмалы штогод прыязджае да сваіх бацькоў і прызнаецца: сёлета двор не пазнаць.


Двор удвая ўтульны і прыгожы, калі камунальным службам ахвотна дапамагаюць самі жыхары.


Аздабленне дзіцячай пляцоўкі на гэтым не скончыцца. Не выключана, што побач з арэлямі ў найбліжэйшы з'явяцца тэнісны стол і спартыўнае абсталяванне.


Энтузіязм Леаніда Палянскага распаўсюджваецца на многія рэчы. Яны набываюць другое жыццё. Напрыклад, старыя табурэткі ператварыліся ў сямейную знаходку. А зараз майстар марыць звычайныя лаўкі ля пад'езда ператварыць у арт-аб'екты.