Заўтра Шчодрая восень зноў збярэ сваіх пакупнікоў

25 октября 2013

У гэтыя выхадныя агульнагарадскі кірмаш пройдзе на Партызанскім праспекце, 99 (каля Гандлёвых радоў). А прадукцыю Магілёўскай вобласці можна будзе набыць у наступныя выхадныя традыцыйна каля Палаца спорту.


Для зручнасці кірмашы пройдуць у кожным раёне сталіцы. Мясную, малочную і рыбную прадукцыю можна будзе купіць значна танней. Варта адзначыць, што ў Маскоўскім, Кастрычніцкім, Партызанскім і Савецкім раёнах горада набыць сельскагаспадарчую прадукцыю можна толькі ў суботу.