Прэзідэнт Беларусі патрабуе забяспечыць процідзеянне выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць у пагранічнай бяспецы

2 февраля 2013
Абмеркаванне ўпершыню прайшло ў пашыраным складзе - у зале прысутнічалі кіраўнікі ўсіх сілавых ведамстваў. Як адзначыў Прэзідэнт, неабходна даць аб'ектыўную ацэнку адпрацаванага на працягу мінулага года механізма ўзаемадзеяння паміж усімі структурамі. Аляксандр Лукашэнка абвергнуў і некаторыя здагадкі ў органах пагранслужбы. У прыватнасці, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў старшыні Дзяржпагранкамітэта ёсць прамая сувязь з Кіраўніком дзяржавы ў любы час сутак.
Напрыканцы нарады Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы на гэты год. Асноўныя высілкі будуць засяроджаныя на рызыках і выкліках, якія паступаюць на тэрыторыю Беларусі звонку. Таксама выкарыстаюць шэраг новых падыходаў да арганізацыі аховы дзяржграніцы, да ўжывання сіл і сродкаў.