Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на сёння

10 февраля 2016

Сіноптыкі папярэджваюць, што раніцай і днём па краіне ўзмоцніцца вецер. Яго парывы дасягнуць 20-ці метраў за секунду. Пройдуць і невялікія дажджы, на дарогах захаваецца галалёдзіца. МНС рэкамендуе захоўваць меры асцярожнасці пры шквалістым ветры. Дажджы і вецер чакаюцца і заўтра. Палепшыцца надвор'е толькі ў пятніцу.