Чарговы этап мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры сталіцы

1 марта 2018

З сённяшняга дня трамвайны рух ад вуліцы Чапаева да Бабруйскай, па Ульянаўскай і Першамайскай закрыты - пачалася рэканструкцыя пуцей. Пры ўкладцы новых ліній выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, якія знізяць узровень шуму пры руху транспарту. Закране мадэрнізацыя і перакладку камунікацый. Завяршыць работы плануецца ў верасні.

Замест закрытых трамвайных маршрутаў № 1, 4 і 7 павялічана колькасць іншых і адкрыты часовы аўтобусны маршрут № 901 - ад Дружнай да Камароўскага рынку.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя