Новы спіс лекаў без рэцэпта вынесены на грамадскае абмеркаванне

2 июня 2017

Новы спіс лекаў, якія прададуць у беларускіх аптэках без рэцэпта, вынесены на грамадскае абмеркаванне. Праект дакумента апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя. Абноўлены пералік актуалізаваны з улікам наяўнасці або адсутнасці рэгістрацыі прэпаратаў і істотна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім, які абнаўляўся пяць гадоў таму. Спецыялісты чакаюць заўваг і прапаноў ад пастаўшчыкоў і ўрачоў, бо ў спісе медпрэпараты пад міжнароднымі непатэнтаванымі найменнямі незалежна ад іх гандлёвых назваў.

Заўвагі і прапановы можна накіраваць у Міністэрства аховы здароўя да 16 чэрвеня. Спецыялісты падкрэсліваюць, што 60 % ад усіх зарэгістраваных лекаў у нашай краіне будуць адпускацца без рэцэпта.