У фінскім Кантыялахці сёння - жаночы спрынт

9 марта 2018

У фінскім Кантыялахці на старт этапа Кубка свету па біятлоне выходзяць алімпійскія чэмпіёнкі. Сёння ў праграме сёмага этапу - жаночы спрынт. Гэтым разам неабходна праявіць сябе ў асабістай гонцы. Змагацца за ўзнагароды ў Фінляндыі будуць Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Надзея Скардзіна, а таксама Надзея Пісарава. Спрынт сярод дзяўчат у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у 19:35.