Новы кіраўнік Чэрвеньскага райвыканкама прадстаўлены на пасадзе

15 сентября 2017

Звярнуць увагу на пытанні працаўладкавання, забяспечыць годны заробак і павысіць рэнтабельнасць сельскагападарчых прадпрыемстваў. Такія задачы перад новым кіраўніком Чэрвеньскага райвыканкама паставіў губернатар Анатоль Ісачанка, прадстаўляючы яго на пасадзе. 36-гадовы Віталь Казлоў па адукацыі эканаміст, дагэтуль працаваў дырэктарам сельгаспрадпрыемства «Шыпяны» Смалявіцкага раёна.

А Мікалай Карповіч цяпер узначальвае Старадарожскі райвыканкам. Рэгіён аграрны, тут 13 сельгаспрадпрыемстваў. Больш за 85% выручкі даюць даходы ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі. Перад новым старшынёй стаіць задача рацыянальна выкарыстоўваць эканамічны патэнцыял. Мікалаю Карповічу 38 гадоў, раней ён працаваў дырэктарам галоўнага ўпраўлення па будаўніцтве «Мінскмеліяводгас».

Губернатар Анатоль Ісачанка пажадаў новым кіраўнікам поспехаў у працы і паабяцаў садзейнічаць у рэалізацыі пастаўленых задач.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя