Заявы ў ліцэі і каледжы Беларусі прымаюцца да 15 верасня

10 сентября 2013

Першапачаткова падаваць дакументы можна было толькі да 20 жніўня, але на многія тэхнічныя спецыяльнасці не набіралася патрэбнай колькасці навучэнцаў. Чаму рабочыя спецыяльнасці не карыстаюцца папулярнасцю, і якія шляхі развіцця прапаноўвае Міністэрства адукацыі?


Рэпартаж Дзмітрыя Цітова. Прыём дакументаў на базе прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршыўся яшчэ 20 жніўня. Але на некаторыя спецыяльнасці назіраецца недабор. Напрыклад, спецыяльнасць фрэзероўшчык.


Плануецца, што да 15 верасня ў гэтым цэху спасцігаць прафесію будуць ужо за ўсімі станкамі - да гэтай даты падоўжылі тэрмін падачы дакументаў. Заяў на паступленне сталі прыносіць больш. Але зараз поўная аўдыторыя ў гэтым ліцэі толькі толькі ў слесараў па рамонце аўтамабіляў, на астатнія чатыры спецыяльнасці недабор. Намесніку дырэктара ліцэя па выхаваўчай рабоце прычыны зразумелыя.


Сёння працягваюць прыём заяў каля 63 працэнтаў прафесійна-тэхнічных устаноў. Гэта амаль 130 навучальных устаноў па ўсёй рэспубліцы, звязаных з будаўніцтвам, лёгкай прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і машынабудаваннем. На рабочыя спецыяльнасці адчыненыя ўсе дзверы, але нямногія ў іх стукаюцца.


Зрэшты, студэнты ліцэяў і каледжаў паступаюць з перспектывай як для заробку, так і для прафесійнай кар'еры.


Таццяна Арцем'ева, галоўны інспектар упраўлення прафесійна-тэхнічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі: Атрымаць вышэйшую адукацыю можна, ідучы па прыступках: прафесійна-тэхнічная адукацыя, сярэдняя спецыяльная і ўрэшце вышэйшая, і быць высакакласным спецыялістам.