Навагоднія падарункі для выхаванцаў сацыяльнага прытулку ў Магілёве

25 декабря 2019
Акцыя "Нашы дзеці" працягвае свой дабрачынны марафон па краіне. Учора салодкія падарункі прынялі выхаванцы сацыяльнага прытулку Кастрычніцкага раёна Магілёва. На душэўнае чаяванне зазірнулі шэфы - валанцёры руху "Добрае сэрца" Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і піянерскай арганізацыі. З імі дзеці падзяліліся сваімі марамі. 

Дзмітрый Варанюк, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, першы сакратар ЦК БРСМ: "Мы ні ў якім разе ні пра каго не павінны забываць, павінны заўсёды клапаціцца не толькі перад навагоднімі святамі альбо іншымі. І гэтай увагай усе дзеткі не абдзеленыя. Як і ва ўсёй нашай краіне. Таму, я думаю, такіх праектаў павінна быць больш. Яны ёсць і ў Саюзе моладзі, і ў іншых арганізацыях у рэспубліцы. І яны робяць нас лепшымі".

Падчас дабрачыннай акцыі валанцёры наведаюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты.