Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях развіцця БНБК

19 декабря 2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 снежня сабраў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і правядзення меліярацыі, перадае БЕЛТА.

"На параду дня сённяшняй нашай нарады два найважнейшыя пытанні - развіццё Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і выкананне на месцах праграмы па меліярацыі. Ужо год, як адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай маштабнай вытворчасці БНБК. Мы ў свой час, ды і зараз ганарымся гэтай вытворчасцю. Для старту яе работы былі створаны ўсе ўмовы. І мы дамовіліся, што будзем усяляк падтрымліваць праект", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, паводле інфармацыі кіраўніка дзяржавы, на прадпрыемстве справы ідуць не зусім так, як планавалі.